Ці лёгка беларусам знайсці працу ў Польшчы?



Нягледзячы на каронавірус у Польшчы пры жаданні беларусам дастаткова лёгка знайсці працу.

Але вакансіі даступныя не па ўсіх спецыяльнасцях, паколькі, да прыкладу, зачыненыя гатэлі і рэстарацыі, пра гэта распавяла беларуска Ірына Ярэмец, якая некалькі год жыве ў Польшчы:

– На шчасце мая праца не змянілася, але сітуацыя вельмі непрыгожая, бо вельмі шмат людзей засталіся без працы. Закрытыя забаўляльныя ўстановы, моладзь сумуе і ў асноўным народ знаходзіцца дома. Менш усе шпацыруюць, менш усе выходзяць, стараюцца берагчы сябе, берагчы сваіх блізкіх.

Ірына Ярэмец звярнула ўвагу на тое, што каронавірус больш адбіўся на настроі, чым на рынку працы. Таму ў параўнанні з Беларуссю для моладзі будзе складаней у псіхалагічным плане.

Беларускае Радыё Рацыя