Ці могуць традыцыйныя песні гучаць сучасна?
Такое пытанне прагучала на сустрэчы, якая прайшла ў беластоцкім клубе “Змена клімату”. Прагучалі народныя падляшскія песні ў выкананні сучасных носьбітаў даўняй культуры наша рэгіёна. Вакальныя выступы пачаў і завершыў фільм пра сённяшні бэзрэфлексійны тэмп жыцця:
– Мы спявалі і па-польску, і па-беларуску. Адну песню я праспявала на беларускім дыялекце, другую – на ўкраінскім. Я іх выбрала адмыслова, каб паказаць, што Беласточчына – як мазаіка, можна зрабіць 30 канцэртаў і не паказаць усяго цікавага.
Сустрэча была наладжаная ў рамках мастацкай стыпендыі, якую ад прэзідэнт Беластока атрымаў Марцін Ліцьвінко – тэатролаг па адукацыі, аднак сваё жыццё ён звязаў з народнымі спевамі і іх папулярызацыяй.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vb.by
