“Ці можа і павінна беларуская мова стаць мовай большасці?”
Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і радыёвядучы Канстанцін Каверын.
Яны разам з журналістамі і актывістамі абмеркавалі не толькі каштоўнасць мовы, але і шляхі яе развіцця і распаўсюду, уплыў на палітычныя падзеі, а таксама неабходнасць выкарыстання ў штодзённым жыцці.
Сваю пазіцыю агучвае Канстанцін Каверын.
– Для мяне родная мова – расейская. Я крыху больш карыстаюся беларускай мовай, бо гэта такая мая сцяна асабістая ад расейскага міру іншым разам. Але я тут прыгадаю словы, хацеў бы яго назваць сябрам, але не – майго аўтарытэтнага таварыша – Максіма Жбанкова, які казаў, што беларуская мова – гэта не ёсць яшчэ знак якасці, расейская мова не ёсць знакам бяды. І, напрыклад, калі я знаходжуся дзесьці ў асяроддзі, дзе я ведаю, што ёсць расейцы, прытым расейцы настроеныя імперскі, канешне, я стараюся карыстацца беларускай мовай.
Сустрэча адбылася ў рамках серыі дыскусій «Размовы пра будучыню», якую цяпер ладзіць Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клубам Беларусь і Банкам ідэй.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя