Ці насамрэч Беласток шматкультурны?



Складаная тоеснасць і мінуўшчына сталіцы Падляшша стала тэмай канферэнцыі, зладжанай у Беластоцкім універсітэце.

PSX_20151212_170323 (1)

Літаратары, людзі навукі, аніматары культуры і журналісты дыскутавалі на тэму вобраза горада, прадстаўленага ў кніжцы Марціна Концкага “Белая сіла, чорная памяць”. У ёй Беласток паказаны як горад неталерантнасці, антысемітызму і нацыяналізму.

Ці ў гэтым выпадку шматкультурнасць горада, пра якую шмат гаворыцца, гэта толькі міф? На гэтыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі дыскусіі, сярод якіх, прафесар Алег Латышонак:

– Фактычна няма сапраўднай шматкультурнасці, ёсць беларусы, якія тут жывуць, але амаль як група эмігрантаў у гэтым горадзе закрытая ў сабе. Нават не па сваёй віне, паколькі беларусы вельмі добра ўзаемадзейнічаюць з польскай культурай, але для палякаў яны не існуюць.

Як адзначыла адна з арганізатараў канферэнцыі Данута Завадская, жывая палеміка закранала тэмы, пра якія раней не часта гаварылася:

– Мы можам быць рознымі, але нягледзячы на гэтыя адрозненні можам размаўляць пра нешта супольнае – гэта значыць пра горад. Думаю, што гэтых размоў павінна было б быць вельмі шмат, калі мы хочам дайсці да нейкага кансэнсусу, тады гэта будзе пацверджаннем, што ў нас шматкультурны горад.  

Кніжка Марціна Концкага “Белая сіла, чорная памяць”, якая выйшла ў мінулым годзе, выклікала бурлівыя дыскусіі не толькі ў Беластоку, але і ў цэлай Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя