Ці плануе горад Беласток рэалізаваць праект па рэканструкцыі садка №14?
Юліта Сцепанюк звярнулася да прэзідэнта горада Беластока адносна праектнай дакументацыі ў справе рэканструкцыі дзіцячага садка №14 у Беластоку. Яна паведамляе, што праект рэканструкцыі ў 2020 годзе не быў рэалізаваны, хоць ён быў уключаны у праграму развіцця Беластока на 2017-2023 гг.
Юліта Сцепанюк просіць паведаміць: чаму праект не быў рэалізаваны і праінфармаваць, калі горад Беласток плануе рэалізаваць праект па рэканструкцыі дзіцячага садка №14.
Беларускае Радыё Рацыя
