Ці скароцяць фінансаванне нацыянальных меншасцяў?
Закладзеныя ў план бюджэту Польшчы на 2020 год скарачэнні на культурніцкую дзейнасць нацыянальных меншасцяў могуць быць адмененыя, – так лічыць прадстаўнік беларускай меншасці ў супольнай Камісіі ўраду і нацыянальных ды этнічных меншасцяў у Польшчы Славамір Іванюк.
Прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў заклікалі ўрадавы бок адмовіцца ад скарачэнняў фінансавання і выпрацаваць стабільнае фінансаванне на дзейнасць па захаванні нацыянальнай тоеснасці меншасцяў у Польшчы.
– Зараз ужо ідзе размова пра тое, што не меншымі будуць у наступным годзе датацыі на арганізацыі меншасцяў, чым у гэтым годзе. Гэта пакуль словы. Але я думаю, што міністр – сёр’ёзны чалавек. І калі ён сказаў, то так і зробіць.
Павал Шэфернакер з’яўляецца прадстаўніком Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Сустаршыня суполнай камісіі абяцаў прыняць неабходныя захады, каб фінансаванне меншасцяў у 2020 годзе захаваць на роўні 2019 года. У планах бюджэту на 2020 год прадугледжана зніжэнне фінансавання для меншасцяў на паўтара мільёна злотых.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Гутарыла Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя