Ці стане Гайнаўка прывабнай для інвестараў?



Стварэнне аддзялення Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны ў Гайнаўцы чакаюць ужо ў наступным годзе. Адпаведны ўнёсак знаходзіцца на разглядзе ў Міністэрстве эканомікі Польшчы.

2782355_stacja-hajnowka

Як падкрэслівае бурмістр горада Ежы Сірак, самае галоўнае – што гэта дасць магчымасць стварэння дадатковых месцаў працы, паколькі адсутнасць працы – гэта адна з галоўных праблем. Тым больш, што і цяпер сярод інвестараў ёсць зацікаўленне ў Гайнаўцы, якую называюць “брамай у Белавежскую пушчу”:

– Мы ўжо падрыхтавалі тэрыторыі, дзе могуць быць рэалізаваныя інвестыцыйныя праекты. Яны суседнічаюць з Белавежскай пушчай, іх плошча складае сем гектараў. Падрыхтоўка праведзена за кошт еўрапейскіх сродкаў з рэгіянальнай аперацыйнай праграмы, каб можна было размясціць у гэтых месцах аб’ект, які зможа прадставіць кліентам адпаведныя ўмовы прыбывання, для старэйшых асобаў ці асобаў, якія патрабуюць рэабілітацыі.

На сённяшні дзень Гайнаўка налічвае каля 22-х тысяч чалавек. Аднак пры гэтым значную частку насельніцтва складаюць людзі, старэйшыя за 50 гадоў. Моладзь шукае працы і лепшых заробкаў у большых гарадах Польшчы, і за мяжой.  

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя