Ці з’явіцца на Падляшшы гміна Грабаўка?
Група дэпутатаў і жыхары вёскі Грабаўка, якія патрабуюць стварэння гміны Грабаўка ад 1 студзеня 2018, накіравалі зварот да ўрада, каб ён прызнаў рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала паўнапраўным.
Жыхары Грабаўкі ды іншых навакольных вёсак ужо некалькі гадоў патрабуюць аддзялення ад гміны Супрасль. Два гады таму ўлады Польшчы вырашылі стварыць новую падляшскую гміну Грабаўка, але праз паў гады пасля гэтага новы ўрад адмяніў пастанову.
Канстытуцыйны трыбунал у чэрвені вырашыў, што апошняе распараджэнне было прынятае з парушэннем закона. кажа солтыс вёскі Грабаўка Тадэвуш Карповіч:
– Гміна павінна быць аднароднай. Наколькі вядома, Супрасль ідзе ў адным кірунку – курорты, турыстыка, а нашы справы другарадныя.
Пад заяўкай у Канстытуцыйны суд падпісаліся 11 дэпутатаў парламента з „Грамадзянскай платформы”. Жыхары Грабаўкі папярэджваюць, што калі не будзе адказу з боку польскага ўраду, то яны накіруюць справу ў еўрапейскія суды.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя