Ці з’явіцца ў Беластоку беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі?



Падчас мерапрыемстваў, якія ладзіліся беларусамі ў Беластоку з нагоды 160-годдзя паўстання 1863 года, былі выкарыстаны гістарычныя паўстанцкія строі, пашытыя ўласнаручна.

У вядучых мерапрыемстваў Васіля Калача і Кацярыны Ваданосавай нарадзілася ідэя стварыць у Беластоку беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі:

Нам трэба ствараць сваю базу, рэканструяваць паўстанцаў. Калі мы будзем залежыць ад кагосьці, то што з гэтага атрымаецца? Ёсць розныя беларускія суполкі – дыяспара і беларусы Падляшша, але пакуль гэта толькі ідэя – стварэнне клубу па рэканструкцыі.

Хлопцы вельмі любяць, займацца рэканструкцыяй гістарычнай зброі, фехтавання. Прэрагатывай дзяўчат часцей за ўсё застаецца стварэнне розных строяў.

З прапановамі датычнымі стварэння беларускага клубу гістарычнай рэканструкцыі ў Беластоку можна звяртацца да Кацярыны Ваданосавай і Васіля Калача. Іх творчы звяз нядаўна прэзентаваў музычны кліп да 160-годдзя паўстання 1863 года, які быў зняты на Падляшшы.

Беларускае Радыё Рацыя