Ці з’явіцца ў Беластоку кальцавая развязка ў гонар бежанства?
Ці будзе ў Беластоку кальцавая развязка, якая ўвекавечыць 100 гадавіну бежанства 1915 года. Гэтага дамагаецца сябра Рады горада ад імя Форуму падляшскай меншасці Славамір Назарук. Сёння адбудзецца галасаванне па гэтай справе на апошняй у гэтым годзе сесіі Рады горада Беластока. Паводле Назарука, ёсць патрэба, каб у прасторы Беластока з’явілася такое месца, ёсць таксама і палітычная воля рады:
– Думаю, што будзе больш за 20 галасоў. Калі я збіраў подпісы ў падтрымку гэтай ініцыятывы, то атрымаў подпісы ад усіх клубаў, таму, спадзяюся, усё атрымаецца.
Кальцавая развязка можа з’явіцца на так званай Генеральскай трасе ў Беластоку ля сельскагаспадарча-таварнай біржы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystokonline.pl