Ці з’явіцца ў Гайнаўскім беларускім ліцэі новы дырэктар?



Ці будзе ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы новы дырэктар ці ім застанецца  Яўген Сачко, які кіруе навучальнай установай ужо цягам 25 гадоў. Пра гэта стане вядома 30 жніўня.

Як паведаміла віцэ-стараста Гайнаўскага павета Ядзвіга Дамброўская, кандыдатаў на гэтую пасаду зноў будзе два:

– Выбраны новы склад камісіі. Новы конкурс адбудзецца 30 жніўня. Сёння быў астатні дзень  складання прапаноў.

Як раней паведамлялася, папярэднія вынікі конкурсу на пасаду дырэктара белліцэя ў Гайнаўцы былі ануляваныя. Хаця кандыдатам на пасаду дырэктара быў вылучаны Ігар Лукашук, які дагэтуль займаў пасаду намесніка дырэктара комплексу школ у Нарве. За яго кандыдатуру прагаласавала большасць удзельнікаў камісіі конкурса.   

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя