Ці з’явіцца веладарожка паміж Бельскам і Гайнаўкай?



Створана петыцыя па ўключэнні  веладарожкі ў праект планаванай ваяводскай дарогі №689 на адрэзку паміж Гайнаўкай і Бельскам-Падляшскім (гэта 24 кіламетры). Аўтары петыцыі заклікаюць адказных за планаванне дарогі  забяспечыць магчымасць карыстання дарогай для аднаколавага руху, або так званай тэхнічнай дарогай. Дарога, паводле інфармацыі  маршалка Падляшскага ваяводства, будзе поўнасцю фінансаваная са сродкаў урадавага фонду развіцця дарог.

Адсутнасць у праекце веладарожкі пры пашырэнні дарожнай паласы на доўгія гады згубіць магчымасць выраўноўвання шанцаў развіцця  паміж гайнаўскім і бельскім субрэгіёнамі  ды астатнімі часткамі ваяводства. Жыхары гмінаў Бельск-Падляшскі, Орля, Чыжы і Гайнаўка ды гарадоў Бельск і Гайнаўка звяртаюцца з заклікам, каб веладарожку ўключыць у план разбудовы дарогі №689 паміж Бельскам і Гайнаўкай. Петыцыя з’явілася 9 сакавіка. На дадзены момант  яе падпісалі 230 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: rowery.um.warszawa.pl