“Цікавыя свету” ў Беластоку



Куба, Аман, астравы Ціхага акіяна ды Бірма. Гэта толькі некаторыя месцы, якія наведалі людзі, што выступяць на фестывалі падарожнікаў – “Цікавыя свету” ў Беластоку . Гэта ўжо 8-ы фестываль, які ад пачатку праходзіць у Беластоцкім асяродку культуры. Мерапрыемства пачынаецца ўжо сёння. Пра падарожжа аўтобусам па Злучаных Штатах і Канадзе раскажуць у 18 гадзін Оля і Кароль Левандоўскія. На працягу 5 дзён пра свае пажарожжы раскажа 14 асобаў, у тым ліку папулярныя блогеры, кажа арганізатарка Уршуля Высоцкая:

– Гэта будзе прэзентацыя падарожніцкіх блогаў, напрыклад, блог “Szpilki w Plecaku” – гэта аўтарскае ранжыраванне найцікавейшых месцаў на свеце: ад ежы, мясцовых краявідаў, да  зручнага размяшчэння падарожніка. Будуць Кітай, Афрыка, Бірма.

Фестываль “Цікавыя свету” працягнецца да панядзелку. Мерапыемства завершыцца сустрэчай з вядомай польскай падарожніцай Альжбетай Дзікоўскай.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl