Цімафей Кахновіч: Усе чакаюць украінскі контрнаступ
Настрой баявы, усе чакаюць пастаўкі зброі і разам з ёй украінскі контрнаступ.

„Ёсць спадзяванні, што ў бліжэйшы час будуць вызваленыя акупаваныя тэрыторыі”, – кажа беларус Цімафей Кахновіч, які працягвае жыць у Львове ў ваенны час:
– Усё працуе, грамадскі транспарт працуе. У апошні тыдзень нават коркі былі па вечарах і з раніцы. Настрой які, усе канешне ж чакаюць нашага наступу, чакаем паставак узбраенняў. Спадзяемся, што пачнецца наступ УСУ і пагонім гэтую арду з акупаваных тэрыторый.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 403 дні. Перадача дадатковага ўзбраення Украіне ад заходніх краін можа адбыцца ў сярэдзіне красавіка ці на пачатку траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
