ЦВК апрацавала 99,54% электронных пратаколаў (абнаўляецца)
На дзень 29 кастрычніка „тройка” не змянілася: працягвае займаць лідзіруючую пазіцыю „Народны Фронт” Арсеня Яцанюка, які мае 22.16% галасоў. „Блок Пятра Парашэнкі” мае 21,82%, „Самапомач”— 10,99%.
[youtube id=”C0q69qbFpyM&list=PL1neMztLSbMPdcXzN5MG4fNNpd1QXTboU”]
Пасля падліку 90% галасоў, расклад сілаў у Вярхоўнай Радзе Украіны застаецца нязменным. Больш за 22% галасоў мае „Народны фронт“ прэм’ера Арсенія Яцанюка, на паўпрацэнта менш атрымлівае „Блок Пятра Парашэнкі”.
„Такі вынік выбараў прымальны для афіцыйнага Менску”, – адзначае беларускі палітычны эксперт Аляксандр Класкоўскі:
– Лукашэнка, як вядома, сустракаўся з усёй гэтай, я бяру ў двукоссі, „бандэраўскай вярхоўкай” яшчэ ўвесну, калі быў самы пік маскоўскага прапагандысцкага шалу. Ён з тым жа Турчынавым на Палессі сустракаўся, потым з’ездзіў на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі, куды не мог паехаць Пуцін. Трэба сказаць, што беларускія ўлады тут добра і своечасова дыстанцыянаваліся ад Масквы, каб захаваць свае палітычныя і эканамічныя інтарэсы.
ЦВК Украіны абяцае падвесці канчатковыя вынікі выбараў да 10-га лістапада. Ужо цяпер вядуцца перамовы пра стварэнне ўрадавай кааліцыі, у якую могуць увайсці, акрамя „Народнага Фронту” і „Блоку Пятра Парашэнкі”, Аб’яднанне „Самапомач” львоўскага мэра Андрэя Садавога, і партыя „Бацькаўшчына” Юліі Цімашэнкі.
* * *
Пасля падліку звыш 86% выбарчых бюлетэняў на парламенцкіх выбарах ва Укріане лідзіруе “Народны Фронт” Арсеня Яцанюка. На другім мнесцы «Блок Пятра Парашэнкі». За выбарамі ва Украіне назірала група дэпутатаў з Польшчы. Дэпутат ад Саюза левых сілаў Яўген Чыквін назіраў за галасаваннем на выбарчых участках у Кіеве і ў Чарнігаве. Начных парушэнняў у час галасавання не зафіксавана, як адзначае польскі дэпутат.
– Падчас выбарчага працэсу парушэнняў не было. Прынамсі мы не заўважылі іх. Была вялікая колькасць назіральнікаў тых партый. Украінская дэмакратыя трохі прыпомніла, як было ў нас гадоў 15-17 таму – было ажно 29 выбарчых спісаў. Нічога дрэннага я не бачыў, парушэнняў не было, усё прайшло правільна.
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны, партыя прэм’ер-міністра Украіны Арсеня Яцанюка «Народны фронт» набірае найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, другім ідзе «Блок Пятра Парашэнкі». У парламент увойдуць таксама дэпутаты ад аб’яднання «Самапомач» мэра Львова Андрэя Садавога, «Апазіцыйны блок», які складаецца з былых рэгіяналаў, Радыкальная партыя Алега Ляшко і «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі.
* * *
Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 70,86% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій.
Паводле электроннага падліку галасоў на пазачарговых парламенцкіх выбарах 5% бар’ер пераадольваюць наступныя партыі: „Народны Фронт” Яцанюка – 21,82%. “Блок Пятра Парашэнкі” 21,45% галасоў. „Самапомач” – 11,12%. „Апазіцыйны блок” – 9,73%, Радыкальная партыя – 7,39%, „Бацькаўшчына” – 5,66%.
[youtube id=”mmjcboLX86E&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]
[youtube id=”XX5_7bvi3pI&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]
[youtube id=”B0s3t25fHk4&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]
„Вынікі выбараў у Вярхоўную Раду Украіны ўжо цяпер можна назваць праеўрапейскімі таму, што большасць партый, якія праходзяць у парламент, падтрымліваюць еўрапейскі выбар і гатовыя рэалізаваць планы Украіны ўступлення ў Еўразвяз”, – адзначыў у нашым эфіры Аляксандр Салантай.
Украінскі палітолаг падкрэслівае, што калі б не вайна на Данбасе, вынікі выбараў маглі быць зусім іншымі:
– “Народнага фронту”, які цяпер мае першае месца, яго не было да выбараў, ён вылез пад выбары, партыі “Блок Парашэнкі” таксама не было да выбараў. Трэцяе і чацвёртае месца ў нас займаюць “Самапомач” і “Апазіцыйны блок” – гэта таксама новыя палітычныя сілы ў палітыцы. Можна сказаць, што партыя Ляшко існавала на мінулых выбарах, і на гэтых выбарах яна таксама атрымала даволі не благі працэнт. Усё гэта новае стала адказам на падзеі ў Крыме і на Данбасе, калі б гэтых падзей не было, то былі б іншыя расклады. Пакуль маем дасягненне – парламент без камуністаў, вельмі добры, еўрапейска арыентаваны, які дае нам надзею на тое, што ён добра выканае дамову аб асацыяцыі з Еўразвязам.
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала прыкладна 52% бюлетэняў. На выбарах у Вярхоўную Раду працягвае лідыраваць „Народны фронт” Яцанюка, які нязначна апярэджвае „Блок Парашэнкі”.
Паводле некаторых звестак, гэтыя партыі ўжо дамаўляюцца пра кааліцыю. На трэцім месцы ідзе „Самапомач” – 11% галасоў, „Апазіцыйны блок” набірае крыху меньш за 10%.
[youtube id=”JyPVs-Vz5yU&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]
[youtube id=”eA_hzZxxGKI&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]
[youtube id=”jYRyHkfSSH0″]
„Папярэднія вынікі выбараў у Вярхоўную Раду Украіны кажуць пра тое, што прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка панясе адказасць перад выбаршчыкамі за вынікі перамоваў у Менску, Мілане, і за падзеі на Данбасе. Прэзідэнт адказаў перад грамадскасцю за мір – без міру, і за тое, што краіна становіцца ўсё меньш, і дрэнна ваюе“, – так палітолаг Аляксандр Салантай каментуе мінімальнае лідарства на выбарах у Вярхоўную Раду дэпутатаў ад партыі Народны фронт Яцэнюка – над Блокам Парашэнкі:
– Найбольшы ўдар па рэйтынгу прэзідэнта нанёс, што прэзідэнт магчыма і не заняў першае месца на гэтых выбарах, бо мы пакуль не ведаем, хто перамог, гэта міністр абароны. Ён не змог дзейнічаць эфектыўна і адэкватна для таго, каб абараніць краіну. Выбаршчык пакараў прэзідэнта, яшчэ не так даўно прэзідэнт меў найлепшы рэйтынг у нашай краіне, а цяпер бачна тэндэнцыя, што ён падае. На гэтым фоне Яцанюк, які таксама не асабліва расце, ён проста апынуўся вышэй прэзідэнта, і я думаю прэзідэнт зробіць высновы з гэтых рэчаў.
Паводле папярэдніх вынікаў апрацоўкі бюлетэняў, на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны перамагаюць дэпутаты „Народнага фронту”, які ўзначальвае прэм’ер-міністр Арсеній Яцанюк. У іх 21% галасоў. „Блок прэзідэнта Пятра Парашэнкі” набірае менш на некалькі дзясятых працэнта.
„Упершыню ў Вярхоўную Раду могуць не трапіць камуністы, на гэта мог паўплываць няўдзел у выбарах таго насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыях падкантрольных прарасейскім сепаратыстам”, – кажа Аляксандр Салантай.
[youtube id=”_SGyIGr4LV4″]
Камуністы і Правы сектар не праходзяць у Вярхоўную Раду Украіны. Камуністаў ва ўкраінскім парламенце не будзе ўпершыню з часоў распаду Савецкага Саюзу.
* * *
Пераможцы выбараў у Вярхоўную Раду Украіны пачынаюць перамовы пра фармаванне праеўрапейскай дэмакратычнай кааліцыі і ўраду. Вялікая верагоднасць, што крэсла прэм’ера захавае Арсень Яцанюк.
Лідар “Блока Парашэнкі” Юрый Луцэнка заявіў, што ўжо сёння партыя прадставіць свае прапановы па фармаванні кааліцыі большасці ў Вярхоўнай Радзе. А канчаткова пытанне пра кааліцыю высветліцца пасля таго, як будуць вядомыя пераможцы выбараў у аднамандатных акругах.
* * *
Яўка на парламенскіх выбарах ва Украіне дасягнула неабходнага мінімуму і склала больш за 51%. Адносна нізкую яўку на парламенцкіх выбарах ва Украіне ў параўнанні з выбарамі прэзідэнта паліттэхнолаг Вікторыя Падгорная тлумачыць слабой перадвыбарчай кампаніяй. Па яе словах, „нават за такі кароткі час, у які была праведзеная кампанія, можна было падрыхтаваць больш сэнсоўныя і рознабаковыя праграмы, якія маглі б зацікавіць выбаршчыкаў”. Тым не менш паліттэхнолаг прагназуе, што неабходны мінімум будзе дасягнуты.
– Якія новыя праграмы мы пачулі? Аналітыкі прааналізавалі праграмы – яны вельмі падобныя. Гэта гаворыць, што праграмам не надавалася патрэбнай увагі. Украіна перажывае складаныя часы, і палітыкі павінны фармаваць новыя сэнсы, якія патрэбныя Украіне, але гэтага не адбываецца.
Украінцы галасавалі ў 198 акругах з 225 (у 9 акругах Данецкай і 6 акругах Луганскай вобласцяў выбары не адбыліся, а ў 10 акругах Крыма і 2 Севастопаля галасаванне не было арганізавана ў сувязі з акупацыяй гэтай тэрыторыі Расеяй). Вынікі выбараў, як у агульнадзяржаўнай акрузе, так і ў аднамандатных выбарчых акругах, павінны быць падведзены Цэнтральнай выбарчай камісіяй да 10 лістапада ўключна.
* * *
[youtube id=”4sCjls7w78A”]
Апублікаваныя вынікі Нацыянальнага экзіт-пола ва Украіне.
Згодна з ім, па партыйных спісах перамогу атрымаў „Блок Пятра Парашэнкі” з вынікам 23,0%, у «Народнага фронту» Яцанюка і Турчынава — 21,3%, «Самапомачы» мэра Львова Андрэя Садовага — 13,2%, Апазіцыйнага блока — 7,6%, Радыкальнай партыі Алега Ляшка — 6,4%, «Свабоды» — 6,3%, «Бацькаўшчыны» Юліі Цімашэнкі — 5.6%.
Паводле Нацыянальнага тэлевізійнага экзіт-пола:
«Блок Пятра Парашэнкі» — 24,3%, „Народны Фронт” – 21.8%, „Самапомач”— 12,5%, Радыкальная партыя Алега Ляшка — 7,1%, Апазіцыйны блок — 6.6%, „Свабода” — 6.3%, «Бацькаўшчына» — 6%.
* * *
Павел Шарамет апублікаваў у сваім Twitter папярэднія вынікі пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду Украіны, паведамляе tvrain.ru.
Паводле гэтых дадзеных, пакуль з вынікам у 22,2% лідзіруе партыя ўкраінскага прэзідэнта „Блок Пятра Парашэнкі”. Следам ідуць партыя „Народны фронт” прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка і спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава (18,6%) і „Самапомач” (10,1%).
Як паведамляе Шарамет, Камуністычная партыя Украіны і „Грамадзянская пазіцыя” пакуль не праходзяць у парламент з вынікамі 3,4% і 3,3% адпаведна.
Экзіт-полы журналіст апублікаваў у метафарычнай форме. Так „Блок Пятра Парашэнкі” ён назваў „цукеркі”, бо прэзідэнт Украіны – гэта заснавальнік і ўладальнік кандытарскай карпарацыі Roshen. Акрамя трох лідзіруючых партый, па дадзеных Шарамета, у Вярхоўную Раду пакуль таксама праходзяць „Чарнаморскія вышкі” з вынікам у 9,9%, „Граблі” (8,2%), „Косы” (6,1%) і „Січавікі” (5,9%). Карыстальнікі ў сацыяльных сетках расшыфроўваюць гэтыя назвы па-рознаму.
Магчыма, „граблі” – гэтая Радыкальная партыя А.Ляшка, а „Січавікі” – партыя „Свабода”, а „Чарнаморскія вышкі” – гэта „Апазіцыйны блок” з Добкіным, Бойка і Рабіновічам.
1/2 В Украине люди выбрали себе подарки Конфеты-22,2 Щиты – 18,6 Львы -10,1 Черноморские вышки-9,9 Грабли -8,2 Косы-6,1 Січовики – 5,9
— Павел Шеремет (@pavelsheremet) 26 октября 2014
* * * Нягледзячы на вынікі галасавання, украінскі парламент прынцыпова ня зменіцца. Такое меркаванне выказала ўкраінскі паліттэхнолаг Вікторыя Падгорная. Паводле яе словаў, гэта пацверджваецца тым фактам, што 70% кандыдатаў складаюць старыя палітыкі, прычым са складу папярэдняй Вярхоўнай Рады, а гэта 445 чалавек, у гэтых выбарах удзельнічаюць ажно 302 асобы. Паліттэхнолаг Вікторыя Падгорная адзначыла, што цяперашні парламент мае быць пераходным паміж старымі і новымі элітамі, прычым апошнія будуць складаць каля 30%: – На жаль мы будзем мець парламенты даволі канфліктныя таму, што новы і стары яны будуць сваімі падыходамі сутыкацца. Фармаванне большасці не будзе, але ўсё ж такі будуць нейкія канфлікты падчас фармавання ўраду і адносна таго, хто будзе прэм’ерам – гэта ўжо зразумела. З кампаніі „Народнага фронту” і з пазіцыі „Блоку Пятра Парашэнкі” таксама будзе пытанне. Галоўнае, што цікавіць людзей, ці будзе там увогуле сістэма рэформ – гэта таксама пытанне, бо калі парламент часткова абнаўляецца, то гэта таксама частковыя рэформы.
Пазачарговыя пардяменцкія выбары праходзяць ва Украіне, у якіх прымаюць удзел 29 палітычных аб’яднанняў, у прыватнасці: „Блок Пятра Парашэнкі”, Радыкальная партыя Алега Ляшко, „Бацькаўшчына” і „Народны фронт” прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка і спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава. У парламент павінны быць абраныя 450 народных дэпутатаў – па 225 па партыйных спісах і ў мажарытарнай акругах.
САЙТ КВУ ЗЛАМАЛИ!!! ВСІ НОВИНИ З СОЦ. МЕРЕЖ КВУ! — КВУ (@cvu_ngo) 26 октября 2014
Па словах старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны Міхаіла Ахендоўскага, ад раніцы інтэнсіўнасць наведвання выбарчых участкаў значна вырасла, таму можна казаць, што да завяршэнне дня выбараў яўка дасягне неабходнага працэнта.
Таксама Ахендоўскі заклікаў супрацоўнікаў выбарчых участкаў і назіральнікаў уважліва сачыць за працэсам галасавання для недапушчэння фальсіфікацый і парушэнняў:
– Мне б вельмі хацелася, каб слова фальсіфікацыя, або парушэнне не згадваліся ў кантэксце правядзення еўрапейскіх выбараў. Я сёння хацеў бы заклікаць сябраў камісій працаваць выключна адпаведна закону “Аб выбарах дэпутатаў Украіны” забыўшыся пра тое, ад якіх палітычных партый яны высунутыя ў склад акружных, або ўчастковых камісій.
Прэзідэнт Пятро Парашэнка зранку наведаў зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, дзе прасачыў за выбарчым працэсам у Краматорску і Славянску.
[youtube id=”__ReQLJTkbI”]
Пасля вяртання ў сталіцу, Парашэнка аддаў свой голас, зазначыўшы, што спадзяецца на свядомасць украінцаў, якія праз выбары могуць паўплываць на змены ў краіне, як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах:
– Я спадзяюся, што ў мяне атрымаецца сфармаваць моцную праеўрапейскую, праўкраінскую дэмакратычную кааліцыю. Я спадзяюся, што сёння ўкраінскі народ зробіць вельмі адказны выбар.
На месцы ў Вярхоўнай Радзе Украіны прэтэндуюць 29 партый, каб трапіць у парламент ім неабходна набраць 5% галасоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота focus.ua