Цягнік Беласток – Станцыя Валілы зноў вяртаецца
Вяртаецца турыстычны цягнік з Беластока праз Кнышынскую пушчу ў Станцыю-Валілы. Будзе хадзіць толькі ў выходныя, аднак гэтым разам улады ваяводства вырашылі пусціць яго ў час цэлых травеньскіх выходных.
Як у мінулым годзе, чыгуначнікі падрыхтавалі дзве пары цягнікоў. Першы ў гэтым годзе рэйс у Станцыю-Валілы адправіў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Косіцкі.
– Траса гэтая карысталася вялікай папулярнасцю як сярод жыхароў Падляшша, так і сярод турыстаў. Маю надзею, што супольна зможам прыняць рашэнне, каб рэйсы наладзіць і па-за вакацыямі. А пакуль мусім прааналізаваць: якія будуць выдаткі, колькі турыстаў і пасажыраў скарыстаюцца з гэтага маршрута.
Цягнік на трасе Беласток – Станцыя-Валілы будзе хадзіць да канца кастрычніка. Дадаткова цягніком можна паехаць штодзень ад сёння да 5 траўня. Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства дафінансавала ініцыятыву квотай 150 тысяч злотых.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток