Цягнікі Беласток-Гародня будуць хадзіць толькі да 12 снежня



гродно-белосток-поездПа сітуацыі на сённяшні дзень цягнікі з Беластока да Гародні будуць хадзіць толькі да 12 снежня. Пра гэта паведаміла супрацоўніца аддзела маркетынга прадпрыемства “Рэгіянальныя перавозкі” (PKP) у Беластоку Рэната Герасімюк. Пакуль умова на новы год не падпісана, але яшчэ ёсць надзея, што чыгуначнае спалучэнне паміж Беластокам і Гародняй не знікне, кажа Рэната Герасімюк:

– З міністэрствам была падпісана дамова на 2014-2015 гады, гэта міжнародныя цягнікі і яны фінансаваліся праз міністэрства, а не мясцовымі ўладамі, як рэгіянальныя цягнікі. Міністэрства не падпісала дамову з-за недахопу сродкаў, як нам паведамілі. Але мы ўвесь час чакаем, што сітуацыя зменіцца ў лепшы бок.

Па ранейшых дамоўленасцях цягнікі спалучэннем “Элк – Гародня”, “Малкінія – Гародня”, павінны быць змененыя на цягнікі спалучэннем “Варшава-Гародня”, але пакуль, як паведаміла Рэната Герасімюк, сітуацыя ў падвешаным стане.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота s13.ru