Цягнікі з Беластока ў Гародню могуць знікнуць



Лёс чыгуначнага спалучэння на лініі Беласток-Гародня надалей невядомы. У снежні польская чыгунка, як і кожны год, змяняе расклад руху цягнікоў, і ў новым раскладзе можа адсутнічаць транспамежнае спалучэнне з Гародняй. Мы звярнуліся ў беластоцкае аддзяленне прадпрыемства Przewozy Regionalne. У прэс-службе пакуль не маюць інфармацыі на гэты конт:

Мы таксама зацікаўлены, каб гэтае спалучэнне надалей дзейнічала. Але я пакуль не магу адказаць на гэта пытанне. Прыкладаем намаганні, каб падоўжыць гэтае спалучэнне. Але канчатковае рашэнне прымае наша кіраўніцтва і міністэрства.

На гэты момант курсуюць цягнікі Элк-Гародня і Малкінія-Гародня, абодва – праз Беласток. Раней ішла размова, што спалучэнне працягнуць ад Гародні да Варшавы. Рэч у грошах, якіх не хапае ў Міністэрстве інфраструктуры і развіцця. А Przewozy Regionalne пакуль не знайшлі іншай крыніцы фінансавання.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота torgovyi.com