Цягнікоў Беласток-Варшава будзе менш
З Беластока ў Варшаву паедзе менш цягнікоў. З 13-га снежня ў кірунку польскай сталіцы іх стане менш амаль напалову ў параўнанні з тым, як было да рамонту гэтага чыгуначнага спалучэння.
Дарэчы, працы завяршаюцца бліжэйшымі днямі. У Міністэрстве інфраструктуры кажуць, што не хапае сродкаў. Аднак супраць выступаюць кіраўніцтвы гмінаў, прылеглых да чыгункі, няўрадавыя арганізацыі і чальцы прафсаюзаў. Кажа Тамаш Галіцкі з аб’яднання Kolejowe Podlasie:
– Міністэрства інфраструктуры мае першае і апошняе слова ў гэтым пытанні, бо з’яўляецца арганізатарам і фінансуе сетку спалучэнняў на тэрыторыі ўсёй краіны.
Пад пагрозай таксама меркаваныя спалучэнні паміж Гародняй ды Варшавай. Неафіцыйна гаворыцца, што пасля парламенцкіх выбараў, якія ў Польшчы пройдуць 25-га кастрычніка, улады агучаць інфармацыю і пра скасаванне чыгуначных спалучэнняў паміж Бeластокам і Чаромхай.
Беларускае Радыё Рацыя
