Цярэспальскі асяродак культуры павіншаваў жаўнераў з надыходнымі святамі



Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе згаданай установы. Вайскоўцаў, якіх прыбавілася ў горадзе пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі на беларуска-польскай граніцы, мясцовыя жыхары павіншавалі і ўручылі ім падарункі. Кажа прадстаўнік Гарадскога асяродку культуры ў Цярэспалі Лукаш Пагажэльскі:

-Ёсць пэўныя пагрозы з боку ўцекачоў. Мясцовае насельніцтва пазітыўна ставіцца да вайскоўцаў. У горадзе шмат вайскоўцаў, яны не ствараюць ніякіх праблем, з’яўляюцца часткаю нашага жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя далучаецца да пажаданняў усім, каму выпала адзначаць свята далёка ад сям’і і блізкіх, у тым ліку кіроўцам, якія чакаюць праезду праз польска-беларускую мяжу ў чарзе, якая складае 40 кіламетраў. З надыходзячым святам Раства Хрыстовага!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mokterespol.com