Цыгарэты на 400 тысяч долараў везлі кантрабандай у таварняку з Берасця
Польскія мытнікі на чыгуначным памежным пераходзе ў Тэрэспалі выявілі ў цягніку Берасце — Малашэвічы 110 009 пачкаў кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамляе Надбужанскі атрад памежнай службы Польшчы.
Цыгарэты папулярнай маркі з беларускімі акцызнымі знакамі ў кардонных скрынках былі схаваныя пад таварам, які ўвозілі ў Еўразвяз легальна. Рынкавы кошт кантрабанды — каля 1,5 мільёна злотых (прыблізна 395 тысяч долараў).
Фота: nadbuzanski.strazgraniczna.pl
