Цыгарэты замест газу



Падляшскія мытнікі на памежным пераходзе ў Кузніцы перахапілі буйную партыю кантрабандных цыгарэтаў.

????????????????????????????????????

Як паведаміў прэс-сакратар Мытнай службы Мацей Чарнецкі, супрацоўнікі інтуітыўна вылічылі 35-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ехаў у Польшчу на легкавым аўтамабіле “Фіят” па “зялёным” канале:

– Падчас дагляду аказалася, што ў чатырох газавых балонах падвешаных да шасі “Фіята” схаваная кантрабанда тытуню. Мытнікі знайшлі амаль 2 тысячы пачак цыгарэтаў, якія паводле папярэдняй ацэнкі каштуюць каля 20 тысяч злотых. У адносінах да кіроўцы Мытная служба завяла справу ды канфіскавала нелегальны тавар, а таксама аўтамабіль.

Акрамя канфіскацыі тавару і аўтамабіля, як сродка злачынства, беларусу пагражае высокі штраф. Па словах Мацея Чарнецкага, на польска-беларускай мяжы цыгарэты з’яўляюцца адным з галоўных кантрабандных тавараў.

????????????????????????????????????

Другім кантрабандным таварам з’яўляецца паліва, аднак памеры гэтай кантрабанды  залежаць ад цэнаў на паліва ў Польшчы.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.scelna.gov.pl