Цыкл фэстаў “І там жывуць людзі” пачынаецца з Тафілоўцаў
Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае сёння, 31 траўня, у гміну Дубічы-Царкоўныя, у вёску Тафілоўцы. Пройдзе там Беларускі фэст “І там жывуць людзі”. “Гэта ўжо сёмая эдыцыя” – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
– Пачынаем цыкл сустрэч у Дубічах-Царкоўных. У нас у гэтым годзе яшчэ 5 такіх фэстаў адбудзецца. Кожны будзе праходзіць у новай гміне: Чыжы, Нараўка, Нараў, Чаромха.
Фэст у Тафілоўцах спалучаны будзе са святкаванем 60-годдзя добраахвотнай пажарнай каманды. У праграме – канцэрты беларускіх калектываў, крамік з беларускай ліатаратурай ды рукадзеллем. Пачатак мерапрыемства а 16-й гадзіне.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя