Цыкл лекцыяў: “Дыктатуры ў тэорыі і на практыцы”



Дзе: Vilnius, Raugyklos 25. Калі: чацвер, 27 ліпеня, 19.00.

Для каго: для ўсіх жадаючых, уваход вольны.

Што такое “дыктатура”? Якія розныя тыпы дыктатураў бываюць? Што прыводзіць да ўзнікнення дыктатарскіх рэжымаў? Як на іх рэагуюць грамадствы? Як змагаліся і змагаюцца з дыктатурамі? Якія наступствы нясе дыктатарскі рэжым сваёй краіне? І, канечне, гісторыя дыктатарскіх рэжымаў з розных эпохаў і кантынентаў.

Лекцыі праходзяць у інтэрактыўным фармаце. Працягласць кожнай лекцыі – 1 гадзіна. Пасля – дыскусія па адпаведнай тэме на 20-30 хвілін.

Курс чытае Яўген Красулін – кандыдат гістарычных навук (PhD). 20 год выкладаў на гістарычным факультэце БДУ. Мае досвед працы ва ўніверсітэтах Мексікі і Кітаю. У якасці эксперта па нееўрапейскіх рэгіёнах часта выступае ў беларускіх незалежных медыя.

Арганізатары