Турыстычны маршрут „Шлях Тызенгаўза” будзе каштаваць 2 млн еўра
Шляхам Тызенгаўза – турыстычны маршрут для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Саколкі і Гародні будзе каштаваць больш за 2 мільёны еўра. Большую частку — 1,9 млн еўра выдзеліць праграма трансгранічнага супрацоўніцтва.
Гарадзенскі кіраўнік Мечыслаў Гой упершыню наведаў польскую Саколку. На сустрэчы з бургамістрам Евай Кулікоўскай яны абмеркавалі сумесны праект „Шляхам Тызенгаўза”, паведамляе sokolka.naszemiasto.pl.
