Турыстычныя каштоўнасці Падляшша



„Podlaskie Let’s Go Outside” – гэта новы цыкл сустрэч, які кожны другі чацвер месяца будзе праходзіць у тэатры оперы ў Беластоку. Першае мерапрыемства цыклу прысвечанае Сувальшчыне і Аўгустоўшчыне.

Вернісаж фатаграфіі, расказы пра месцы, якія варта наведаць і рэгіянальны пачастунак, гэта далёка не ўсё, што падрыхтавалі арганізатары, кажа дырэктар Падляшскай турыстычнай арганізацыі Малгажата Маслоўская:

– Чарговыя нашыя праекты – гэта Белавежа і Кнышынская пушча. Хочам запрасіць цікавых людзей. Вельмі хочам, каб была файная атмасфера, каб заахвоціць людзей да таго, каб яны адкрывалі, пазнавалі тое, што яшчэ сапраўды не адкрыта.

Чарговая сустрэча цыклу „Podlaskie Let’s Go Outside” адбудзецца 8 сакавіка. Тэмай сустрэчы будзе Белавежская пушча і яе турыстычныя каштоўнасці.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара