Творчасць Анны Герман аб’ядноўвае



Творчасць Анны Герман аб’ядноўвае. У гэтым перакананыя арганізатары 4-га Міжнароднага фестывалю песні Анны Герман рэгіянальныя конкурсныя адборы, якога таксама пройдуць ў Беластоку. «Сам фестываль запланаваны на 19 чэрвеня, а конкурсныя заяўкі прымаюцца да 6-га», – расказвае Анна Альштынюк з Падляшскага аддзялення Таварыства супрацоўніцтва Польшча Усход.

— Конкурс, які дазволіць таленавітай моладзі паказаць, што яна таксама ўмее спяваць і што для талент актуальны, патрэбны. Можна дасылаць заяўкі на адрас [email protected] —  гэта старонка з Падляшскага аддзялення Таварыства супрацоўніцтва Польшча Усход. 

«Пераможца рэгіянальнага адбору трапляе на фестываль, які ў лістападзе пройдзе ў Варшаве», – дадае віцэ-прэзыдэнт таварыства супрацоўніцтва Польшча Усход Агнешка Назарук-Зданучак. Больш таго, ёсць адмысловы прыз ад саюза палякаў на Беларусі.

— Прадугледжаны вялікія ўзнагароды, і фінансавыя і прадметныя. Мы ўжо атрымалі кубак ад Саюза палякаў у Беларусі, для узнагароды польскага выканаўцы тут. Лаўрэат гэтага фестывалю адразу пяройдзе на Міжнародны фестываль Анны Герман, які будзе арганізаваны 6 лістапада ў Варшаве.

Таварыства супрацоўніцтва Польшча Усход – галоўны арганізатар гэтай імпрэзы. Падрабязнасці пра фестываль і конкурсную частку знойдзеце на сайце арганізацыі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя