Творчая сустрэча з мастачкай Цемрай у Варшаве



15-га красавіка ў Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Цемрай. Яе выстава “LAZARET” цяпер ладзіцца ў Музеі Вольнай Беларусі.

Экспанаты – не толькі карціны, спалучаныя са скульптурай, але і арт-аб’екты. У цэнтры размешчаны масіўны жалобны вэлюм 6х6 метраў з малюнкам дроту. Распавядае мастачка Цемра:

Некаторыя працы зробленыя ў Беларусі. Адна нават у 2021 годзе, таму я пісала, што гэтыя працы зробленыя ў трох краінах за апошнія тры гады. Так атрымалася, што мне перадалі мае працы, што былі ў Беларусі. Спачатку працы перадалі мне ў Кіеў, а потым з Кіева іх перадалі сюды, таму што я эвакуявалася з Кіева хутка. Таму ў некаторых карцін такая доўгая гісторыя: яны былі ў Беларусі, Кіеве і ў Польшчы.

Сустрэча з мастачкай адбудзецца 15 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі. Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя.

Падчас падзеі будзе прэзентаваная спецыяльная парфума ад румынскага творцы. “Гэты пах – пах выставы”, – кажа Цемра.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя