Творца з Беларусі стала ўдзельніцай Gaude Polonia
Творца з Беларусі Жанна Гладко ў гэтым годзе стала ўдзельніцай стыпендыяльнай праграмы міністра культуры Gaude Polonia. Гэты праект прызначаны для людзей да 40-45 гадоў, стваральнікаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны. Праграма накіравана на стварэнне зразумення і добрых кантактаў на аснове культурнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і яе бліжэйшымі суседзямі.
Кажа мастачка Жанна Гладко:
– Праз сваю асабістую гісторыю я разглядаю тэмы такога больш глабальнага характару. Мне цікавыя тэмы сістэмы, тэмы кантролю ў межах сістэмы, сістэма мастацтва, сям’і, дзяржавы і г. д.
Праграма Gaude Polonia разлічана на паўгода і дазваляе творцам жыць і працаваць у Польшчы. Таксама ў гэтым годзе ў ёй прыняў удзел артыст з Украіны Аляксандр Ельцын. У галерэі Arsenal у Беластоку мастакі-рэзідэнты культурнага аб’екта пазнаёмілі гасцей з вынікамі сваёй артыстычнай дзейнасці.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
