Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” абвясціў падпіску на анлайн версію



Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» завяршае праект стварэння магчымасці продажы нашай газеты ў сферы анлайн. Стварэнне праекту было магчымае дзякуючы Нацыянальнаму Інстытуту Свабоды ў Варшаве.

«Ніва» гэта штотыднёвы беларускамоўны часопіс беларускай меншасці ў Польшчы з больш чым 60-гадовай традыцыяй. З-за перашкод у традыцыйным размеркаванні, выкліканых, між іншым, закрыццём гандлёвых кропак і павелічэннем папулярнасці электронных форм прэс-рэлізаў, «Ніва» таксама развіваецца ў Інтэрнэт-сферы.

Электроннае выданне штотыднёвіка цяпер можна набыць праз Інтэрнэт. Дастаткова зайсці на сайт https://e-niva.org і зарэгістравацца. Пасля завяршэння працэсу Вы можаце набыць бягучы выпуск, а таксама архіўныя нумары. Прапанова таксама ўключае падпіску. Заахвочваем вас да рэгістрацыі і пакупкі. Такім чынам Вы падтрымліваеце беларускую прэсу і яе развіццё.

Беларускае Радыё Рацыя