Тыдзень малітваў пра еднасць хрысціян
Пра міласэрнасць у каталікоў, праваслаўных і баптыстаў размаўлялі ў час сустрэчы ў сядзібе рыма-каталіцкай архідыяцэзіі ў Беластоку. Дыскусія прайшла ў межах Тыдня малітваў пра адзінства хрысціян. У сустрэчы прынялі ўдзел: каталіцкая манашка Міхаэля Рак, праваслаўны святар Уладзімір Місіюк і пастар Ірыней Давідовіч.
Як адзначае айцей Уладзімір Місеюк, выступоўцы прадставілі розныя меркаванні адносна ідэі міласэрнасці, тым не менш – важна, што кожны змог нечаму навучыцца:
– Калі сустракаемся, калі гаворым, нават пра тое самае, ёсць магчымасць прыглядзецца да таго самага з іншага боку. Калі пазнаю іншага чалавека – пазнаю сябе, няма іншай магчымасці. Каб пазнаць сябе, трэба сустракацца з іншым чалавекам, вось такая магчымасць і ў нас. Па-суседску жывем, сустракаемся, але нам трэба больш ведаць пра сябе, больш пра сябе можам даведацца, калі будзем ведаць пра іншых.
Падчас беластоцкага Тыдня малітвы пра адзінства хрысціян адбываюцца багаслужбы, канферэнцыі, а таксама экуменічная сустрэча моладзі.
У суботу ў беластоцкай катэдры пройдзе імша за хрысціян, якія пераследуюцца ў Сірыі.
„Тыдзень” завершыцца ў нядзелю Святой Імшой у касцёле Божай міласернасці, дзе прамовіць праваслаўны архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя