Тыдзень незалежнай беларускай культуры ў Вроцлаве (абноўлена)



unnamed1У Вроцлаве дыскутавалі пра беларускую палітыку на фоне украінскіх падзеяў. У межах фестывалю незалежнай беларускай культуры прайшла сустрэча з беларускімі палітыкімі і журналістамі. Адна з тэмаў дыскусіі датычыла інтэнсіфікацыі адносінаў Беларусі і ЕЗ.

Відавочна Лукашэнка карыстаецца кан’юнктурай для наладжвання гаспадарчых адносінаў з Еўропай, але ад гэтага можа быць карысць і для беларусаў, адзначыў удзельнік сустрэчы беларускі палітолаг і палітык Алесь Лагвінец:

– Для Беларусі аднаўленне і ажыўленне кантактаў з краінамі Еўразвязу вельмі важныя – чым больш беларусаў будуць звязваць свой дабрабыт, сваю эканамічную будучыню, а паступова і палітычную будучыню з ЕЗ, тым больш шанцаў з’яўляецца на паспяховыя змены ў Беларусі.

Шосты па ліку фестываль беларускай незалежнай культуры цягам тыдня праходзіць у Вроцлаве. У межах фестывалю адбываюцца не толькі канцэрты і выставы, але і дыскусіі на тэму беларускай палітыкі і гаспадаркі.

* * *

Фестываль незалежнай беларускай культуры шосты раз праходзіць у Вроцлаве.

2014-10-07-317

Адкрываў беларускі тыдзень у сталіцы Ніжняй Сілезіі фільм маладога беларускага дакументаліста Ягора Сурскага “Восень 1939: на мяжы памяці”.

„Мы вырашылі пачаць фестываль якраз гэтым фільмам, бо ён тлумачыць многія аспекты сённяшняй Беларусі,” – адзначае старшыня фонду „За вольнасць вашу і нашу”, арганізатар фестывалю прафесар Мікола Іваноў:

–   Фільм вельмі добры. Ён паказвае стан беларускай духоўнасці, што зрабілі камуністы за 70 гадоў панавання на Заходняй Беларусі. Яны сапсавалі душу беларускага народа за гэты час. І тая беларуская духоўнасць, якая была да прыходу камунізму, была на высокім узроўні. І, як мне падаецца, гэты фільм якраз гэта паказаў.

Фестываль незалежнай беларускай культуры працягнецца ў Вроцлаве да пятніцы.

7 кастрычніка –  дыскусія наконт гаспадаркі ў Беларусі з удзелам беларускіх эканамістаў.

2014-10-07-320

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя, Вроцлаў

Фота аўтара