Тымчук: На Данбас прыехала каля 40 аўтобусаў з баевікамі з Расеі
Праз пункт пропуску «Ізварына» на тэрыторыю Данбаса з РФ увайшла чарговая калона. Яна ў асноўным складаецца з аўтобусаў з наёмнікамі, якія праходзілі курс падрыхтоўкі ў навучальным цэнтры ГРУГШ ВС РФ у Растове-на-Доне.
За апошнія 2 сутак на тэрыторыю Украіны ўвайшло не менш за 40 аўтобусаў з баевікамі, якія прайшлі падрыхтоўку ў Расеі. Пра гэта паведамляе Дзмітрый Тымчук з групы „Інфармацыйны супраціў”. ” Боепрыпасы, якія актыўна прыбываюць з Расеі, перакідваюцца ў раён аэрапорта ў Данецку. Сюды накіроўваецца каля 50-60% усіх мінамётных мін, артылерыйскіх і рэактыўных снарадаў, якія прыбываюць з РФ”, – паведамляе Тымчук.
Фота news.pn