Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі на мяжы ЕЗ



Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Чарга на выезд з Польшчы на пункце пропуску «Карошчын» на мяжы з Беларуссю дасягае 80 км. У пятніцу чаканне на гэтым КПП дасягала 33 гадзін. Падобная сітуацыя з чэргамі ўтварылася і на памежных пераходах у Літве і Латвіі.

На выезд грузавікоў з ЕЗ прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

Такія абмежаванні былі прынятыя «у сувязі з датычнасцю Беларусі да расейскай агрэсіі супраць Украіны». Цяпер дазволена толькі перавозка пошты і гуманітарных грузаў.

Беларускае Радыё Рацыя