Тысячы людзей на Падляшшы — без электрычнасці
Каля дзесяці тысяч чалавек без электрычнасці. Гэта вынікі моцнага ветру, які пануе ў Падляшскім ваяводстве.
Галоўнай прычынай сталі дрэвы, якія пашкодзілі лініі электраперадач, таксама вецер па-просту ў некаторых месцах пазрываў гэтыя лініі.
Найбольш аварый адзначылі ў ваколіцах Беластока, а таксама Ломжы, Сувалак і Бельска Падляшскага. Працы па аднаўленні паставак электраэнергіі – працягваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sxc.hu
