У 2015 годзе беларусы менш куплялі тавараў у Польшчы



Польская мытня ў Падляшскім ваяводстве на мяжы з Беларуссю ў 2015 годзе зарэгістравала 1,2 мільёна чэкаў Tax Free. Агульная сума пакупак па гэтых дакументах дасягнула 920 мільёнаў злотых. Такую лічбу назваў прэс-сакратар Беластоцкай мытнай палаты Мацей Чарнэцкі.

У валюце выдаткі беларусаў у польскіх крамах у 2015 годзе знізіліся на 80 мільёнаў злотых. За мінулы год скарацілася і колькасць чэкаў Tax Free, якія зарэгістравалі ў пунктах пропуску Падляшскага ваяводства з Беларуссю, – іх стала на 30 тысяч менш.

Як сведчаць польскія мытнікі, найбольш актыўна беларусы па-ранейшаму вязуць з Польшчы тэхніку, электроніку, прадукты, бытавую хімію, будматэрыялы, адзеньне і запчасткі для аўтамабіляў.