У 2015 годзе адрамантуюць дарогу з Міхалова ў Юшковы Груд



Сёлета ўправа Падляшскага ваяводства прызначыла больш чым 120 мільёнаў злотых на рамонты ваяводскіх дарогаў. У 2015 годзе пройдзе доўгачаканы рамонт дарогі з Міхалова ў Юшковы Груд.

Кошт цэлай інвестыцыі гэта 68 мільёнаў злотых.

„Апрача таго ўправа ваяводства дафінансуе таксама рамонты шматлікіх гмінных і павятовых дарогаў”, – кажа старшыня камісіі інфраструктуры сойміка і ваяводскі радны Мікола Яноўскі.

Дарога чатыры кіламетры з Гарадка да Крынак. Здаецца, што яна малаістотная – колькі там людзей едзіць – але стратэгічна варта дамагацца, каб тую дарогу ўзняць.

У 2015 годзе вясковыя гміны могуць разлічваць таксама на дафінансаванне з боку ваяводства пад’язных дарогаў на полі і лугі. Дадаткова сёлета дапрацаваны будзе праект перабудовы дарогі з Заблудава ў Навасады. Аднак інвестыцыя пачнецца ўжо ў 2016 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя