У 2015 годзе ў Беларусі будзе працаваць 8 польскіх візавых цэнтраў



Вясной 2015 года Польшча адкрые восем візавых цэнтраў у Беларусі. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

– Будзе восем візавых цэнтраў – ва ўсіх абласных гарадах, плюс Пінск і Ліда. Там, канешне, будзе дадатковая аплата. Людзі павінны былі з Магілёва і Гомеля прыязджаць у Менск. Трэба было выдаткаваць грошы на білеты. А калі цэнтры будуць адкрыты ва ўсіх абласных гарадах, будзе лягчэй гэта рабіць. Цана вырасце, але для патэнцыйнага кліента яна зменшыцца, як ні дзіўна.

Акрамя вышэйпазначаных выгод, як мяркуе Лешэк Шарэпка, адкрыццё візавых цэнтраў дазволіць адсекчы ад працэсу пасярэднікаў, якія зараз у Менску бяруць ад 100 даляраў за дапамогу ў атрыманні нават не гадавой візы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by