У 2018 годзе Польшча пачне будаваць канал праз Балтыйскую касу



Новы канал скароціць шлях перавозу польскіх грузаў у Балтыку і дазволіць абмінуць расейскія тэрытарыяльныя воды.

Новы канал праз Балтыйскую касу будзе прарыты ва ўрочышчы Новы Свет (Nowy Świat) непадалёк ад вёскі Скаўронкі (Skowronki). Пра гэта нядаўна заявіў міністар марской гаспадаркі Польшчы Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk). Новы канал скароціць шлях перавозу польскіх грузаў у Балтыйскае мора й дазволіць абмінуць расейскія тэрытарыяльныя воды.

Прадстаўнік мясцовых уладаў – войт гміны Штутава Якуб Фарынадэ (Jakub Farinade) – перакананы, што канал павялічыць колькасць турыстаў на поўначы Польшчы. Аднак для гэтага неабходна палепшыць гандлёвую, гатэльную і культурную інфраструктуру. Гміна хоча стварыць на сваёй тэрыторыі музей філосафа Артура Шапэнгаўэра, які правёў на Балтыйскай касе свае маладыя гады.

Канал праз Балтыйскую касу пачнуць будаваць у 2018 годзе, а скончаць – у 2022-м. Новы водны шлях будзе мець даўжыню ў 1,3 кіламетра, а шырыню – 20 мэтраў. Дзякуючы яму, у порт Эльблёнг змогуць уваходзіць караблі асадкай да 4 метраў. Пабудова каналу будзе каштаваць каля 200 мільёнаў еўра.

Польскае Радыё