У Польшчы толькі апошняя нядзеля месяца будзе гандлёвай



Сённяшняя нядзеля ў Польшчы ёсць першай нядзеляй, свабоднай ад гандлю ў гэтым годзе. У 2019 годзе ва ўсе нядзелі, апрача апошняй у месяцы, нельга будзе гандляваць. Згодна з законам, забарона тычыцца і большасці гандлёвых пунктаў, у тым ліку гіпермаркетаў. Супраць зменаў выступаюць прадпрымальнікі і некаторыя партыі з апазіцыі. На зменах пацерпяць таксама турысты з Беларусі, якія наведваюць гандлёвыя цэнтры. Паводле старшыні падляшскай “Салідарнасці” Юзэфа Мазалеўскага, свабодныя ад гандлю нядзелі ад многіх гадоў без ніякіх праблем увяліся ў розных краінах Еўразвяза, і ў Польшчы людзі прывыкнуць.

– Мы павінны ісці ў такім кірунку і параўняцца з тымі краінамі, дзе абмежаванне ці забарона гандлю дзейнічае ўжо некалькі гадоў і няма ў звязку з тым ніякіх праблем, іх эканоміка нармальна функцыянуе, а працаўнікі могуць прысвяціць гэты дзень сваім блізкім.

Закон аб абмежаванні гандлю прадугледжвае многія адступленні. Гандляваць могуць індывідуальныя прадпрымальнікі, але пры ўмове, што самі будуць прадаваць.

Паводле новага закона, гандляваць можна ў кожную апошнюю нядзелю месяца, дадаткова ў нядзелю перад Вялікаднем і дзве нядзелі перад Калядамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток