У адміністрацыйны суд накіравана скарга адносна вуліцы „Лупашкі”
У адміністрацыйны суд Беластока паступіла скарга Рады горада на нагляднае рашэнне падляшскага ваяводы ў справе вуліцы імя маёра Зыгмунта Шэндзеляжа, псеўданім “Лупашка”, паведамляе radio.bialystok.
У лістападзе ваявода вырашыў, што пастанова Рады горада Беластока пра змену назвы вуліцы на Падляшскую не ёсць важная. Суд яшчэ не вызначыў тэрміну разгляду скаргі.
Вуліцу ў беластоцкім мікрараёне „Скарупы” імем маёра “Лупашкі” Рада горада назвала ў красавіку 2018 года. Ініцыятарамі гэтага сталі гарадскія дэпутаты ад партыі „Права і Справядлівасць”, якія мелі тады бальшыню ў гарадской радзе. Радныя прынялі рашэнне аб назве вуліцы імя маёра Шэндзеляжа, хоць прэзідэнт Беластока прапанаваў назву – Падляшская.
