У Афінах узнагароджаны намеснік маршалка Падляшскага ваяводства



Станіслаў Дэрэгайла – намеснік маршалка Падляшскага ваяводства – 10 лютага быў узнагароджаны ордэнам Св. Марыны падчас цырымоніі ў гонар іконы Маці Божай Вострабрамскай у парафіі Св. Марыны ў Афінах.

Ордэн Св. Марыны Польска-грэцкай праваслаўная абшчыны быў прызначаны Станіславу Дэрэгайлу ў знак удзячнасці за выбітны ўнёсак у прасоўванне і ўмацаванне кантактаў паміж польскай і грэцкай праваслаўнай супольнасцямі, за падтрымку ў арганізацыі паездак для моладзі, а таксама за догляд за помнікамі праваслаўнай царквы.

Паводле wrotapodlasia.pl