У Арлянскай гміне даследуюць абрадавыя ручнікі
Больш за 200 абрадавых ручнікоў удалося інвентарызаваць на тэрыторыі Арлянскай гміны супрацоўнікам Музею ў Бельску Падляшскім (аддзел Падляшскага музею ў Беластоку).
Працы працягваюцца з 2-га ліпеня. Супрацоўнікі ўжо наведалі амаль усе мясцовасці ў гміне.
„Мы папоўнілі нашую калекцыю вельмі важнымі знаходкамі”, – кажа кіраўнік Музею ў Бельску Падляшскім Аліна Дэмбоўская:
– Вельмі цікавыя былі ручнікі ў Крывятычах, мы знайшлі адзін са старэйшых узораў, вышыты крыжыкам, але вышыты ткацкім спосабам. Для нас было вельмі цікава, мы дзесяць гадоў шукалі такія ручнікі. У Вульцы мы знайшлі найстарэйшыя ткацкія ручнікі, такіх ручнікоў нам не хапала, каб музей меў поўную інфармацыю пра ручнікі.
Вынікам даследванняў будзе каталог пра народныя ручнікі з Арлянскай гміны. Гэта будзе ўжо чацвёртая такая публікацыя. У бельскім музеі працуе адзіная ў Польшчы сталая выстава прысвечаная народным ручнікам.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
