У асяродку культуры ў Міхалове новы дырэктар
У асяродку культуры ў Міхалове новы дырэктар. З-га траўня пасаду зойме Павел Азябла.
Новы дырэктар заяўляе пра свае сувязі з беларускай культурай, гаворыць па-беларуску і дэкларуе адкрытасць на новыя формы дзейнасці. Аднак, адзначае, што такія абавязкі – гэта выклік:
– Нам трэба знайсці сябе ў гэтай новай сітуацыі, мы перанеслі сваю дзейнасць у сеціва. Амаль штодзённа мы змяшчаем рознага кшталту адукацыйныя ролікі на тэму: адукацыі музычнай, адукацыі культурніцкай, адукацыі рукадзелля. У наступным месяцы з’явіцца анлайн-аэробіка, лекцыі гульні на ўдарнай устаноўцы, а таксама спевы па-беларуску. Спадзяюся, што хутка пабачымся на імпрэзах у гміне Міхалова. Запрашаю, Павел Зябла, асяродак культуры ў Міхалове, да сустрэчы!
Павел Азябла нарадзіўся ў в. Пенькі Міхалоўскай гміны, з’яўляецца выпускніком Беластоцкага ўніверсітэта, гітарыстам гурта “Oddział zamknięty” і супрацоўнікам асяродка культуры ў Міхалове.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя