У Аўгсбургу салідарызаваліся з Украінай і Беларуссю
6 траўня ў многіх гарадах Еўропы прайшлі мітынгі прысвечаныя святкаванню Дня Еўропы.

Удзел у дэманстрацыях узялі беларусы і ўкраінцы, якія вымушаныя заставацца за межамі.
У горадзе Аўгсбург (Нямеччына) на акцыю салідарнасці з тымі, хто сёння змагаецца за свабоду Беларусі і Украіны, выйшлі беларусы, якія сталі эмігрантамі, але не спыняюць змагання.

Удзельнікі шэсця асудзілі ўзброеную агрэсію краіны-тэрарыста, ядзерны шантаж, акупацыйную палітыку Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны і Беларусі, выказалі падтрымку Украіне ды беларусам, якія змагаюцца за свабоду.
Крыніца: t.me/puchzizn
