У Баброўніках затрымалі буйную кантрабанду цыгарэтаў
Супрацоўнікі памежнай службы і мытні з польска-беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках дагледзелі беларускую фуру, якой кіраваў 51-гадовы грамадзянін Беларусі.
Высветлілася, што ў фуры былі кантрабандныя цыгарэты. Іх выгрузка і пералік заняла некалькі гадзін. Усяго ў транспартным сродку было выяўлена больш за 875 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, прыблізны кошт якіх складае больш за 20 мільёнаў злотых.
Пачалося расследаванне ў дачыненні да беларускага кіроўцы грузавіка, які знаходзіцца пад наглядам Раённай пракуратуры ў Беластоку. Рашэннем суда мужчыну заключылі пад варту на тры месяцы. За такую вялікую кантрабанду яму пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.
Паводле podlaskie.kas.gov.pl