“Ярмошыну ў турму”: акцыя ў Батумі
Паўсотні беларусаў пратэставала ў Батумі супраць прыезду ў Грузію Лідзіі Ярмошынай.
На акцыі гучалі лёзунгі “Ад Батумі і да Брэста Лукашенке нету места”, “Ярмошыну ў турму”, „Ярмошыну ў Гаагу”. Апроч беларусаў, якія хаваюцца ад беларускага рэжыма ў Грузіі, прысутнічалі і грузінскія палітыкі.
Пра акцыю распавядае беларускі актывіст Яўген Юшкоўскі:
– Гэтая акцыя больш прысвечана грузінскаму народу, каб у іх не было праблем з сумленнымі і справядлівымі выбарамі, якія маюць вялікае значэнне для народа. Таму што гэтыя выбары вырашыюць, ці будзе пераабраны парламент. Гэта вельмі важны момант для Грузіі. І калі яны завуць у назіральнікі прадстаўнікоў беларускага ЦВК, які не зафіксаваў ніводнага парушэння ў сваё краіне, які прысудзіў перамогу Лукашэнку, хаця ён відавочна прайграў выбары… Перадусім мы гэта робім для грузін.
Грузінскі прафесар і грамадскі актывіст Валеры Рамішвілі лічыць, што такому прадстаўніку Лукашэнкі не месца ў Грузіі.
– Людзі даведаліся, што Ярмошана прадстаўляе Лукашэнку, які ў Беларусі робіць генацыд беларусаў, які знішчае нацыю. Такі чалавек, які для сваёй краіны робіць генацыд, і яго прадстаўніца ніяк не можа быць назіральнікам у нас на выбарах.
Лідзія Ярмошына планавала прыехаць на выбары ў Грузіі ў пачатку кастрычніка 2021 года, аднак пасля грамадскага розгаласу яе візіт пад пытаннем.
Беларускае Радыё Рацыя