У Батумі супраць вайны ва Украіне



Штодзённая акцыя супраць вайны ва Украіне адбылася ў грузінскім Батумі. Акцыя сабрала некалькі соцень актывістаў з розных краін, большасць з якіх складалі беларусы.

Пра дапамогу Украіне кажуць беларускія актывісты:

Хаця б неяк у сацсетках праяўляць актыўнасць – распаўсюджваць, распавядаць сваім блізкім, знаёмым, якія мабыць нешта не разумеюць, ці якія глядзяць зашмат тэлебачання, каб яны разумелі, што насамрэч адбываецца. Таксама вялікая справа.


Для грузінскага актывіста Ніка Кашэвадзе падзеі ў Грузіі і ва Украіне – непадзельныя:

– Хацелі проста прысвяціць гэтую акцыю тым падзеям, якія адбываюцца ва Ўкраіне. Таму што зараз Украіна сутыкнулася тым жа самым расейскім светам, з якім сутыкнуліся мы. І вельмі важна, каб увесь свет ведаў: гэта не пачалося год таму ці два месяцы таму. Гэта пачалося 33 гады таму, у Грузіі

Акцыі 9 красавіка для Грузіі таксама і дзень незалежнасці і дзень жалобы па падзеях 1989 году, калі загінулі некалькі дзясяткаў чалавек ад рук савецкіх жаўнераў.

Беларускае Радыё Рацыя