У Батумі выступіць гурт „Петля Пристрастия”
13 гадоў таму
8-га снежня ў Грузіі адбудзецца вялікі акустычны канцэрт беларускага гурта. Распавядае наш спецыяльны карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– 8 снежня ў Батумі адбудзецца канцэрт беларускага гурта „Петля Пристрастия”. Гэта гурт, які грае магутную і трагічную музыку натхнёную пост-панкам. Як пішуць у беларускіх пабліках Батумі. Гэты гурт з’яўляецца адным з найважнейшых беларускіх гуртоў Усходняй Еўропы. Пачатак канцэрта а 20:00 гадзіне. Квіткі яшчэ можна купіць на ўваходзе.
Беларускае Радыё Рацыя