У Беларусь з Украіны вярнуліся шэсць чыгуначнікаў



Шэсць супрацоўнікаў Беларускай чыгункі 20 сакавіка вярнуліся ў краіну, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінтранса. Чыгуначнікі знаходзіліся ў Украіне з пачатку расейскага ўварвання, а сёння іх сустракалі на вакзале ў Берасці.

Каб вярнуць чыгуначнікаў на радзіму, працавалі Мінтранс, МЗС, пасольства Беларусі ў Польшчы і Беларуская чыгунка.

Пакуль пакінуць Украіну не атрымліваецца і экіпажам грузаперавозчыкаў. Па дадзеных Мінтранса на 16 сакавіка, у суседняй краіне заставаліся не менш за 116 беларускіх дальнабойнікаў. 

Двое дальнабойнікаў трагічна загінулі ў горадзе Корасцень на Жытоміршчыне 11 сакавіка.